Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Акад. Карскі, разглядаючы творчасьць вана Няслухоўскага, выказвае думку, што поэзія яго служыць толькі дадаткам да творчасьці Багушэвіча. І сапраўды, на першы погляд між Багушэвічам і Няслухоўскім ёсьць блізкае падабенства; галоўнымі мотывамі творчасьці таго і другога зьяўляюцца мотывы нацыянальныя і соцыяльныя; але за гэтым знадворным падабенствам захоўваецца глыбокая розьніца па сутнасьці; у Янкі Лучыны іншая трактоўка гэтых мотываў, чым у Багушэвіча.

Нацыянальныя мотывы выяўлены ў Янкі Лучыны ва ўступным вершы: "Ня я пяю, народ божы", у творах „Горсьць пшаніцы", "Бусел" і некаторых інш.

Ва ўступным вершы пясьняр адзначае глыбокую унутраную сувязь, якая зьвязвае яго з народам; ён кажа:

Ня я пяю, народ божы
Дау мне ў песьні лад прыгожы,
Бо на сэрцу маю путы
І з народам імі скуты.
З ім я зьліўся з добрай волі,
Чы то ў долі, чы ў нядолі.
Чы дзе гора абзавецца,
Як асіна грудзь трасецца.
Чы пра радасьць чую весьці,
Усё у грудзь хаваю дзесьці.

У гэтым вершы адчуваецца народнік, які выхаваўся ў гэроічную эпоху 70 гадоў і сэрца якога сапраўды білася ў унісон з народам.

Думка аб неабходнасьці органічнай сувязі з народам становіць сабой і ідзёвую аснову твору "Горсьць пшаніцы", які зьяўляецца вольным насьледаваньнем Кандратовічу. Тут з трох братоў, якія з мэтай выпытаў пасланы ў чужыя краі, прызнаецца вартым пасады старшыні толькі малодшы, бо толькі ён адзін застаўся верным роднай краіне, тымчасам як два старэйшыя паддаліся змусьце і захапіліся чужынай. У вусны старога Піліпа ўкладаюцца тут словы, якія, відаць, выражалі ідэолёгію самога аўтара-народніка; гэрой апавяданьня кажа:

З дурня-глупая навіна,
Шчырай праўды ані знаку.
Каму сьвітка селяніна
Ня прыходзіцца да смаку,