Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тура "прывідаў" ужо даўно распрацавала гэты сюжэт. "Прывіды" Паўла, Брандана, Альбэрыка, чысьцец Патрыка і нарэшце сусьветны твор Дантэ пабудаваны на тэй-жа легендарнай падставе, што і твор Багушевіча. Але і тут мы бачым падпарадкаваньне сюжэту народніцкай ідэолёгіі. Дантэ ў "Бажэственай Комедыі" на тым сьвеце помстуе сваім ворагам: ён нават папаў зьмяшчае ў пекле. Беларускі поэта ў сваім творы помстуе соцыяльным ворагам беларускага народу, зьмяшчаючы ў чыстцы паноў, духоўнікаў, прадстаўнікоў вясковай адміністрацыі. Там перад фантастычным падарожнікам раскрываецца гэткі малюнак:

З мужыкоў тут ня надта каб шмат,
А усё больш дык багатых паноў...
Там паны і муруюць і гаруць,
Вымятаюць і сьвіньні пасуць,
А смалу дык, як мёд, там жаруць,
А каменьні, як горы, нясуць,
Ўсё у пекле, каб дно як зрабіць...
Я-ж то думаў, што ксяндзоў тут няма,
Калі зірк-аж і ксёндз тут сядзіць:
Чорт яго аблажыў грашыма,
Запаліў ў грашох тых, і ксёндз так гарыць.
Станавы, старшына і тый тут,
Тым дык чорт усё грошы зьбярэ,
Скрупе цьвёрды круцель або жмут
Ды у горла запре, і даубежкай пярэ,
Каласірай ці чым то паліў
І жмут той у горле агнём запаліў.

Гэтак нават у апрацоўцы агульных легендарных сюжэтаў выяўляецца творчая постаць беларускага поэты-соцыяльны патос яго музы. Багушэвіч не спаглядальнік, які аддаецца мяккім лірычным эмоцыям, ён змаганьнік за народны дабрабыт, але змаганьнік, надзелены мастацкім талентам. І свой талент беларускі пясьняр не зарыў у зямлю: ён афяраваў яго роднаму народу, барацьбе за лепшы гістарычны лёс Беларусі. Далёка ад прынцыпу "мастацтва дзеля мастацтва" Багушэвіч вынес свой падарунак музы на шырокую гістарычную арэну барацьбы. Але стыхія барацьбы не пашкодзіла эстэтызму: творчасьць беларускага поэты робіць уражаньне монолітнасьці, гармоніі паміж зьместам і формай; яна-няўмірушчы помнік здаровага сынтэзу грамадзкасьці і мастацкасьці.