Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

hundert der Deutschen Literatur. Робэрт Рыман будуе свой агульны агляд нямецкай літаратуры апошняга сталецьця на падставе аўтогеннага прынцыпу пэрыодызацыі. Ён намячае такія пэрыоды ў разьвіцьці нямецкай літаратуры данага часу: „Die Romantik“, „Der Pessimismus“, „Die politische Dichtung“, „Klassizismus und Realismus“, „Naturalismus und Impressionismus“. Гэткія загалоўкі ў працы Рымана гавораць самі за сябе. Аўтогеннага прынцыпу пэрыодызацыі трымаюцца ў сваіх працах таксама Бэрнгард Фэр, В. Штамлер ды інш.[1]

З нашага пункту гледжаньня форма ў мастацкай творчасьці зьяўляецца соцыяльнай катэгорыяй; яна ўяўляе сабой вытворную соцыяльна-экономічных фактараў. Свае вобразы, стылістычныя прыёмы кожны мастак, як вядома, чэрпае пераважна з акаляючай яго соцыяльнай асярэдзіны; сама композыцыя твору заўжды носіць на сабе адбітак гэтай асярэдзіны: даўно заўважана, напрыклад, што ва ўмовах вясковых абставін пераважна ўтвараюцца статычныя формы композыцыі, у абстаноўцы гораду, наадварот, разьвіваецца форма дынамічная. Так, самая форма мастацкіх твораў уяўляе сабой соцыяльную зьяву. Нам думаецца з гэтай прычыны, што і пры пабудове агульнага курсу беларускай літаратуры трэба ісьці ад базісу да надбудовы. Вось чаму наша схэма разьвіцьця новай беларускай літаратуры зьяўляецца схэмай соцыолёгічнай. Літаратурны процэс на Беларусі, з нашага пункту гледжаньня, у канчальным выніку азначаецца фактарамі соцыяльна-экономічнага і гістарычна-культурнага парадку.

Гісторыю беларускай літаратуры новага часу можна, думаецца нам, падзяліць на чатыры асноўныя пэрыоды:

1) пэрыод прыгоннай гаспадаркі, які хронолёгічна супадае з першай паловай XIX стагодзьдзя.

2) Пэрыод распаду і ліквідацыі прыгоннай гаспадаркі, які прыпадае прыблізна на другую палову зазначанага сталецьця.

3) Пэрыод, які пачынаецца з рэволюцыі 1905—6 гадоў.

4) Пэрыод сучаснага пісьменства, якое пераважна разьвіваецца пад знакам Чырвонага Кастрычніка.

  1. Сакулин.—„Синтетическое построение истории литературы“, Москва, 1925, стар. 108.