Гэта старонка не была вычытаная
Яго ня відаць. Мо‘ спытацца аб ім?
Самой-жа схавацца ў кустох там,
Зьнянацку спужаць (бы ў гушчары лясным),
Стуліцца яму на жыцьцё, на зусім,
ЧЗтуліцца на грудзі пілота.
Найшло детвары, адганяюць за плот,
А хто іх разгоніць за плотам?
Як і ў Марылькі, жаданьне прышло,
Дый толькі ў дзяцей аглядзець самалёт,
Марылі — сустрэцца з пілотам.
На аэродроме, — як шоўк, трава.
За аэродромам — балота…
— Ці праўда? Няўжо?.. І ў трывозе разваг
Убачыла… Ён! Баіцца пазваць
Любага сэрцу пілота…
12
… За гарой курганнаю
Вырасла каліна.
Любага — каханага
Ўбачыла дзяўчына…
Высокі і стройны.
Стройны і горды.
Упэўнена-цьвёрда ступае нага.
Красуе на куртцы
Чырвоны ордэн,
З правага боку —
Наган.