Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў выпадку што. Крый божа. Каб ня ўблытаць
Толькі Foreign offise![1] О, Handsoff!..[2]
— Шаноўны мой, усе канцы зарыты,
Далонь скрывавіць той, хто схопіць за лязо.
Дзе ваша ўпэўненасьць? Яна вас абароніць
У самы цяжкі час, калі дадзім мы кліч
I выступім!
— О, так, вы правы. Time is money![3]
Я ня зьбіраюся гасіць узьняты зьніч.

— Паверце мне, што скарбам капітала
Мы можам сьвет купіць!
— Дзівосны вы, Аўзор.
— Нязрушны мы, як і нязрушны скалы,
Якім гульнёй здаецца шторм…

Разьбіўка сіл прайшла ў іх перад бурай:
Каму завод, каму ўзарваць масты.
Аўзор (знэрваваны) чытае корэктуру —
Контррэволюцыйныя лісты.

11

За горадам аэродром.
На аэродроме строй самалётаў.
Марыля прышла, разглядае кругом, —
Пілоты праходзяць, ня відна яго,
Любага сэрцу пілота.

  1. Кіраўніцтва замежных спраў.
  2. Рукі прэч.
  3. Час — гэта грошы.