Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паклічце… Вярнулі,
Яна
Чуе:
„Забыліся пра тэлеграму,
Клумок сёньня ў горадзе, ў нас.
Рабочых з днём Першага Мая,
Вялікі ўрачысты парад,
Магутнасьцю сіл прывітае
Авіацыйны атрад.
Прышла тэлеграма з атраду,
Чытайце чацьверты радок
У сьпісе каманднага складу —
Па беламу чорным —
Кл-лу-мок.“

Упіўся ў сваю самакрутку,
Схіліў галаву над сталом,
I даў ёй гасьцінна і хутка
Пропуск на аэродром.

9

Сьпяшаецца Марылька,
Сьпяшаецца грунём,
Хутчэй, хутчэй прыбегчы
На той аэродром,

Дзе стрэніцца-спаткаецца
З Рыгорам дарагім,
Дзе шчодрымі пяшчотамі
Раскажа аб усім.