Гэта старонка не была вычытаная
І думкі неспакойныя
Зьмяняюцца, плывуць,
Нахмурыліся бровы,
Схіліла галаву.
7
— Знайшоў… Калі ласка, трымайце,
(Адрас далі ёй…) — Знайшла!
Як добра! Паеду… Вітайце!
Знайшла я пілота-арла!
Вось яна зор-зараніца…
Як добра! Мы будзем у двох!
I постаць Рыгора мігціцца
Ў яе сьветлазорых вачох.
Таварыша ў фрэнчы агніста
Гатова абняць, цалаваць.
І ў радасьці зьзяе, як ліст той,
У сонечны дзень хараства…
8
Успомніла, рванулася
Шукаць той дом, той двор,
Аддаць пакет і крыкнуць:
— Бывай здароў, Аўзор…
..........
— Дзе яна?… Шко-ода…
— Ля брамы.