Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чырвонаармейца прасіла Марыля.,.
(Дзявочая рыска — заплакалі вочы)
— Зваць Рыгорам, Клумок па фаміліі,
Чула, што ён самалётчык.

Перапытаўся чырвонаармеец.
Глянуў дасьціпна
На постаць дзяўчыны
І стэрыотыпна:
— „Сядайце, хвіліну“.
Адрас Рыгора чырвонаармеец
Шукае, і лісьці паперы шасьцяць.
Дзявочае сэрца ў трывозе слабее —
Рашаецца права жыцьця.

6

— „Берагла-захоўвала
Ў цярплівасьці цяжкой,
Яму, Рыгору любаму,
Дзявочы гонар свой.

А што калі няма яго,
Няведама дзе ён?
Як страшна сьцяць жыцьцё сваё
Рукамі лютых дзён.

Аўзор? Ой, не, ніколі!..
Але пакет аддам.
Ён шмат зрабіў мне добрага,
Калі зула бяда“…