Гэта старонка не была вычытаная
Таварыш у фрэнчы бульварам праходзе.
(Сядзеў недалёка…) Марылька, якз лодзей
Падходзіць, пытае: — Дзе тэты штаб?
Адрас згубіла. Даўно я пайшла-б…
У сэрцы Марыльчыным б‘юць малаткі…
Наўкола віхурыцца гул гарадзкі.
На кожным рагу,
У пякарні,
Ларкі
Гараджане
Бягуць
За харчамі
Ў чаргу.
Другія рыхтуюцца,
Хаты ўбіраюць:
Заўтра —
На вуліцу!
— Першае Мая!
5
Патруль прапусьціў… Калідор, як тунэль.
Па бакох толькі дзьверы й таблічкі.
То радасьць Марылі ўзьняла карусэль,
То страх атуляе аблічча.
Пакой невялічкі. Ля сьцен сталы.
Ля лёзунгаў — Энгельс і Ленін.
Ў вакне шарахцяць драцяныя вузлы,
Ў вузлох мітусяцца праменьні.