Гэта старонка не была вычытаная
Ўсадзілі і ліпнуць, як мухі на мёд,
Ну што-ж, і праменьні шукаюць пяшчот!
Марыля ўсьміхнулася, лёгка ўздыхнула,
Пад лёскат праменьняў спакойна заснула.
Над ёй распусьціўся ўскудлачаны клён,
З праменьнямі разам
Зьвіў казачны сон:
На ўзвышшы гары векавечнай
Стаіць мураваны палац.
З падзямельля яго кожным вечарам
Вырываецца стогн і плач.
Драпежны жыве ваявода,
Згінае народ да зямлі.
За гонар яго, за свабоду,
Вазёры крылі правілі.
Ссылалі ў Сібір. Прападалі
Беларускай зямлі мужыкі.
Іх сьлед на прадвесьні змывалі
Вірлівыя хвалі ракі.
За гэтай ракой, за крывавай,
Лясы акрыляюць купцоў.
Ня так што, — ўчыняюць расправу,
шляхі афарбоўвае кроў…
Здаволены быў ваявода,
I сойм павятовы зьлічаў,
На колькі — за косьці народу
Іх скарб узбагачаны стаў.