Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ўпэўнены — жыцьцё
Назад гісторыю паверне.
I праясьніцца неба,
I сонца гляне зноў
На сьвет,
Без бальшавікоў
Ганебных.

Мой родны брат, мой брат, Заліс,
Выбач ты мне за гэты ліст.
Такі настрой. Кіпіць запал,
Як і калісьці сярод скал.
Зьдзіўлю цябе: я стаў кахаць.
Яна дзівосная.
Ня мог сябе ўтрымаць.
І я цяпер, — як той юнак…
Сапраўды — так, —
Як той юнак.
Увязваць барацьбу
З каханьнем зорнакрылым,
Проблема — як раса,
Сівая вечнасьць!
Выбач ты мне. Я чую сам,
Як б‘ецца ў жылах
Супярэчнасьць…
А хочацца ў каханьні стаць другім,
Бо гэты гоман, гул абрыдзелі зусім.
Пакіну ўсё!
(Ты зьдзівішся?)
Выбач…
Па шчырасьці: змарыла барацьба.