Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ночка імкненьняў.
… Марудны цягнік…
Ружовы пакет.
… Сэрца ня енчыць…
Штаб. Пакет. Рыгор бальшавік.
Поруч таварыш у фрэнчы.

3

І нэрвы аслаблі, і змораны мускул.
Любіў ён гаранку, цяпер беларуску

Кідаў ён гаранку, кідаў ён краіну,
Прынесла гаранка кінжал на ўспамінак

I помніць, як ціха, дарыўшы шаптала:
Кінжал абароніць і ўспомніць пра скалы.

О, так! Успаміны ніхто не заслоніць!
Адно, ці ў змаганьні кінжал абароніць?…
...............
...............
Чупрыну ўскудлачыўшы, у марах крылатых,
Піша ён ліст на радзіму, да брата:
— Мой родны брат, мой брат, Заліс,
Выбач ты мне за гэты ліст.
Ты апалітык быў. А можа стаў другім,
Адчуўшы арабочаны ражым?
А я аддаў сябе
Заўзятай барацьбе
За справу сьмерці
Ўзбунтаванай чэрщ.