Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

Ці чысты, як вока, апусьцінца вечар,
Ці дождж закрываў павуцінаю брызг, —
Таварыш у фрэнчы (шырокія плечы…)
Хадзіў за Марылькай, вачмі яе грыз.

Марыля прайсьціся адна ці з Аўзорам
Выйдзе за горад, ці ў парк, дзе народ,
Усьлед, ну, як быццам таемным дазорам
Таварыш у фрэнчы з паходкай, як шрот

На вуліцы з голаду вецер заенчыць,
Выйдзе Марыля па шпроты ў ларок.
Сьледам за ею таварыш у фрэнчы
Заходзе ў ларок, выпівае сітро.

Ці сэрца агнём, ці прахладаю вочы
Яго да Марылі цягнулі што-дня?
...............
Таварыш у фрэнчы настойліва сочыць
Адзін раз — з агнём, другі — без агня.

2

Поруч з Марылькай
… Грукат кол…