Гэта старонка не была вычытаная
Марыся, — бягуць за гадам! гады,
Маладосьць засьцілаеш маркотай.
Згаджайся! Пашто прымушаеш прасіць?
Інакшай, шчасьлівай ты станеш…
— Пакіньце мяне.
Я ня дам загасіць
Агні маёй веры каханьню!
— Наіўная вера. Рыгор не для нас.
Паслухай мяне і згадзіся.
Паедзем, як сокалы, жыць на Каўказ,
Там сонца…
Там горы…
Марыся!
Ад працы, ад гулу ўцячэм мы далёка.
Сябрамі нам будуць і зоры і сокал.
Аул сабе знойдзем у скалах маўклівых,
Нам весела будзе, мы будзем шчасьлівы.
Час зварухнуцца,
Жыцьцё маладое!
Досыць схіляцца цнатлівай журбе!
Трэба, каб новыя думкі, настроі
Табой заўладалі, прышлі да цябе.
Мяне не чурайся… Глянь шчыра мне ў вочы
Тугу непатрэбную кінь, адгані.
Табе, надаронай красою дзявочай,
Адно толькі ў радасьць зьвіваць свае дні.