Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Таму і настрой неастоісты гэткі.
А пошту нам трэба даставіць, ці не?
Уздрогнулі бровы, затрэсьліся векі,
Аўзор схамянуўшыся:
— Ёсьць у мяне
Дзяўчына. Яна завязе гэту пошту.
Бліскучая думка: ніхто — як яна!
Будзем спакойны, таму й танным коштам
Командыроўка абыйдзецца нам.

Кейтан пачухаў сваю экспаньёлку,
Спытаў ведаверліва, шэптам сухім:
— Знаёмая вам? Мо‘ яна комсамолка?
(Жанчын ня люблю я. Ня веру я ім.)

Аўзор загарэўся раптоўнай ідэяй…
To be or not to be![1] Як гаварыў Гамлет.
...............
Зайшоў Джон у школу (у школе жыве ён)
I вынес Аўзору ружовы пакет.

14

У садку, сярод зарасьляў дрэў,
Сьвітаньне прадвесьні шматкрылай.
Аўзор і Марыля… Ветра павеў
Будзіць пачуцьці і сілы.

— Як хораша тут! Хто жывы, малады,
Ў таго сэрца, як птушка, ў палётах,

  1. Быць ці ня быць.