Гэта старонка не была вычытаная
Павінна і царква
Скарыць народ сваім сьвятым законам.
І так — саветам сьмерць!
Зьбірайма болей сіл!
(Заводаўласьнік:
— У гэтым наша змова.
Ксёндз дадаў:
— Атруцім тыл…)
Хто просіць слова?
— Я! Дазвольце?
Слова ўзяў гамдляр.
Асіплым голасам, нібы пасьля хваробы?
— Заўчора, ўвечары, мясцовы камісар
Зрабіў з чакістамі ў мяне нахальны вобыск.
I вось бяда! Ці-ж лёгка расказаць!?
Пазабіралі золата, даляры. —
— О, вакханалія!
— Дзе-ж сілы, каб стрьіваць? —
Аўзор сьцішаў:
— Зьністожым камісара!
О, браты! Вялікі наш згавор
Мы мусім выканаць!
— За нас усе сьвятыя!
— Ў суботу ўвечар збор.
— З намі бог! За Расію!
— З намі бог! Ажыцьцяўляйце мэту!
Аддзячыць нам
Зьняволены народ.
Выведвайце, што робіцца ў саветах
Зачыняем сход.