Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Б‘е званар,
Галосіць звон.
Бяжыць гандляр
Іларыон.
За ім яшчэ,
З усіх старон,
Што крок шпарчэй,
Шпіён…
Апушчаны шторы.
Змрок.
Вочы Аўзора —
Электраток.
Дух стаілі.
Сядзяць у рад.
Аўзор Дарубашвілі
Чытае даклад:
— Паны! Зьбірайма болей сіл!
Настаў рашучай схваткі момант!
Нам загад —
Разьбіць чырвоны тыл.
Бальшавіцкі тыл
Быць павінен зломан!
Набліжаецца панове, першамай,
Яны рыхтуюць дэманстрацыю, бясспрэчна.
А мы ўзарвем завод тарчма,
Раскінем прэч
Цаглянаю карцеччу!
Да насельніцтва лісткі надрукаваць.
Ня даць народу, строіцца ў колёны.
Ўзарваць масты.