Гэта старонка не была вычытаная
Як прыгожа зьзяюць зоры,
Сьцелюць шлях вясьне…
Згіну я адна-адненька
Харчам груганам.
Альбо палкае імкненьне
Любаму аддам.
11
— Хто мае жаданьні здолеў
Зьнішчыць, загасіць?
Ня было таго ніколі
I таму ня быць!
А калі дукатам звонкім
Скарб мой падміргне —
Будзе мне пакорнай жонкай,
Будзе жонкай мне!
12
Рабочая пара. Праца — поўны ход.
А гарадзкая шляхта
У кельлю кляштара
Зьбіраецца на сход.
Як знак на збор,
Заенчыў звон.
Прышоў Аўзор,
За ім і ксёндз.
А за ксяндзом,
На ўмоўны звон,
Грунём —
Шпіён…