Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не Аўзор ей пара —
Ой, другі, другі…
За вакном Марылька томіцца ў палоне.
І зазьзялі скроні,
Як расой трава…
— Эх, жыцьцё праклятае!
И на падаконьнік
Дзявочая
Павіела галава.

9

Красавіковы вечар.
З правага боку ўзышоў маладзік.
Подыхам ветлівым вецер павеяў,
Гушкаўся на дроце,
Як белка гульліва,
Ў зарасьлях рослых дрэў.
Аўзор і Марылька ў прагулку за горад
Завулкамі моўчкі ішлі.
… Яшчэ вярста — яны завярнулі
На могільнік брацкі, заросшы.
… Марыля заплакала, сьлёзы здушылі:
Тут бацька пахованы, брацкі курган;
Тут бацька Марылі, тут дзеці Масквы,
Варшавы, і Менску, і Кіева.

Аўзор зьняў шынэль. Сядзяць у дваіх.
Вочы ад плачу набраклі:
Па бацьку ручыліся сьлёзы яе,
Па жыцьцю па свайму сіратліваму.