Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І цяпер вісяць на вуснах чуткі,
Быццам нейдзе нейкі загавор.
Панавалі зграяй гутаркі-пагудкі,
Шыта-крыта-хітра працу вёў Аўзор

А яшчэ ніхто ня чуў ні разу,
Што пад прозьвішчам чужым схаваўся ён,
Што былы памешчык ён Каўказу,
Профэсыянальны
Шпіён.

Адны жывуць з пайка і гэткіх многа,
Сядзяць бяз хлеба — і ні адзін дзянёк.
А ў Дарубашвілі — хлеб, што дня бэфстроган —
І для апэтыту — „дубнячок“.

Ён даляры з ласкаю прыветнай
Атрымоўвае за „пару цёплых слоў“.
А словы простыя — (коратка й конкрэтна)
Колькі ў нас адзетых, колькі без штаноў, —

Дзе ў акрузе войска разьмясьцілі,
Як узброены Чырвоны гарнізон.
Весткі гэтыя зьбіраў Дарубашвілі —
Профэсіянальны
Шпіён.

8

Жыла ня ў роскашы,
З маленства гэтак звыкла,
Штодня за працтй час праводзіць свой,