Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І, як тыя птушкі, думанькі крыляцца:
„Можа прымуць ласкава,
Згінуць не дадуць.
Я шукаю шчасьця,
Шчасьце — гэта праца,
Адшукаю працу — здужаю бяду!
I знайду, Рыгорка, любы мой, адзіны,
І цябе і долю — я знайду ў жыцьці…“

Хто пачуе шэлест дум дзяўчыны?
Хто паможа шчасьце ёй знайсьці?

Неўспадзеўкі зьдзіўлена Марыля задрыжэла
Яе спыніў, нагнаўшы санітар.
— Куды вы ідзецё?
Шкада вас… будзьце сьмелай,
Хадзем са мной, прымеце гэты дар.
Знайшоў прытулак вам,
Знайшоу вам у знаёмых.
Пашто блукаць завулкамі
Бяздомнай?

Схіліла галаву.
Сьлёзы наплылі.
Пайшлі.

7

Санітар Аўзор Дарубашвілі
Жыве багата ў гэткі трудны час.
Аб ім шапталіся, казалі, гаварылі…
„Нешта ёсьць“ — насілася ня раз.