Перайсці да зместу

Старонка:Нараджэньне чалавека (1931).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ў палаце нясупынна
Стогны, енкі, цьмяны сьвет.
Не вясёлы той будынак,
Дзе бальніца, лазарэт.

6

Прабеглі дні на крыльлях сакаліных
І рассыпаліся зорамі ў начы.
Марыля ўстала.
Кволая дзяўчына;
Дзе ёй гора горкае змагчы?
Сьцюдзёны вецер вые дзікім воем,
Слабое сэрца скручвае агонь.
Слоў няма.
Надломана здароўе.
Куды ісьці?
Куды і да каго?

А горад стаў інакшым, непадобным,
У ім нязвычны рух,
І радасьць новых слоў.
О, ты, Марылін, лёс!
Чаму яна галоднай
Ідзе сярод квітнеючых садоў?
Ідзе самотная, ідзе глухім завулкам, —
Можа блізка дзе знаёмыя жывуць?
Можа пашчасьлівіць
Там —
Знайсьці прытулак?
Можа прымуць ласкава,
Згінуць не дадуць?