Гэта старонка не была вычытаная
Сказ аб гэтым ліхалецьці
Нашым пакаленьням —
У курганах лютай сьмерці,
Ў помніках-каменьнях.
Гвалтаваў, паліў і грабіў
Кат-белагвардзеец:
Вочы — яма, рукі — граблі,
Твар — крывёю рдзее.
Сьмерць, руіны і праклёны
Каменем на грудзях…
Дзень прыходу войск чырвоных
Сьветла ўспомняць людзі!
Рана-рана сонца ўстала,
Глянула на горад,
Дзе пранеслася навалай,
Чорным віхрам гора.
Сонца, сонца, ты скажы нам,
Ты скажи, скарыся,
Дзе падзелася дэяўчына, —
Зваць яе — Марыся?
5
Вецер промені палошча
Ў хвалях росных, на зарэ.
Белы дом стаіць на плошчы,
Ў ім паходны лазарэт.