Гэта старонка не была вычытаная
Крывавыя кроплі
З дзявочых грудзей
На бацькавы грудзі сьцякалі.
3
І раптам па бруку
Грукат,
Як град.
Гоніцца
Коньніцы
Дружны атрад.
І незадоўга,
Яшчэ да сьвятла,
Чырвоная армія
Ў горад прышла.
4
Рана-рана сонца ўстала,
Глянула на горад,
Дзе пранеслася навалай,
Чорным віхрам гора.
На калені моўчкі сталі
І праменьні-стромы,
Дзе бяду параскідалі
Ветры бураломы.
Пачарнелі камяніцы —
Дым зьлізаў іх фарбы.
Спапяліла навальніца
Сьцены нашых фабрык.