Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прапагандыльня рознага глупства — наш сойм. Што.. ну і так далей….

РЖЭВУЦКІ

Крайнія погляды, пане палкоўнік.

БЖЭЗІЦКІ

Я адчынены з вамі. Каб ня было дыктатуры зброду над польскімі патрыотамі, трэба ўстанавіць дыктатуру патрыотаў Жэчы Пасполітай над збродам… Ну, даволі покі што політыкі. Спадзяюся выпрацаваць з вас, паручнік Ржэвуцкі, добра-сумленнага афіцэра польскай арміі…. Калі не — выбірайце: або-або. —

РЖЭВУЦКІ

Падобнае баляваньне таксама ўваходзіць у програм патрыотаў Жэчы Пасполітай? — пане палкоўнік?

БЖЭЗІЦКІ

Граф Гоцкі дае баль у пашану нашага палька, які манэўраваў у ваколіцах яго маёнткаў. У чым рэч?

РЖЭВУЦКІ

Не рацыянальна прынамсі, баляваць на вулькані. —

БЖЭЗІЦКІ

Крэсы на вулькан. — Вулькан — прырода, а тут прапаганда нашых мілых суседзяў. А баляваць? — Афіцэр па прыродзе сваёй павінен быць вясёлым: заўтра