Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

моцны, то і ўсё установы дзяржавы ўсё жыцьцё дзяржавы — здаровня. Армія моцна, калі элемэнты яе, вось такія індывіды, як вы — моцны духам. —

РЖЭВУЦКІ

Я не адчуваю ў сябе хваробы волі і духа пане палкоўнік.

БЖЭЗІЦКІ

Вы хворы, Ржэвуцкі. Вы хворы на дэмократызм, на гуманізм, хто вас ведае можа і на сацыялізм, а? На комунізм — чорт бяры.

РЖЭВУЦКІ

Мысьліць, ня значыць хварэць, пане палкоўнік.

БЖЭЗІЦКІ

Мысьліць. У тым і справа, што нам вайсковым меней за ўсё да твару мысьліць і болей за ўсё — дзеіць. Мысьліць і яшчэ болей марыць можна аб чым угодна. Але чалавек вайсковы, чалавек волі, павінен выбіраць з мысьлей і мар толькі тыя, што могуць рэалізавацца. Так мы павінны быць рэалістамі, сьмела глядзець жыцьцю ў вочы. Так. Соцыялізм, комунізм — то ўсё не рэально.

РЖЭВУЦКІ

А барацьба за іх, рэальна ці не, пане палкоўнік?