сум на крэсах… ха-ха. —
ТЭКЛЯ
Дасьціпна, пане грабе, дасьціпна. Крэсы патрабуюць культуры, нашае культуры….
ШЭЦКІ
І мы даем ім нашую культуру? Ха-ха. Я меней за ўсё зацікаўлены падняцьцем крэсавай культуры. — Калі я выпісаў некалькі плястычных фігурак то толькі затым, каб разважыць наш сум у часе налага бытаваньня ва ўсходняй провінцыі….
ТЭКЛЯ
Мне здаецца, што сьвяты абавязак кожнага паляка і кожнае полькі…..
ШЭЦКІ
Асабліва кожнае полькі….
ТЭКЛЯ
Так, асабліва полькі — ну як кажуць палітыкі, дапамагаць прышчапляць тут польскасьць…. мы тут павінны ўсе быць у зьвязку… усе…. нашыя ксяндзы, нашыя урадоўцы, нашыя…..
ШЭЦКІ
О, да панна політык, — то добра. — Я не чакаў… Тым прыемней будзе пачаць зьвязак усепольскі на крэсах….. 3 панны Тэклі…. Можна?