Гэта старонка не была вычытаная
і пойдзем у лес.
ДАРНІЛОЎСКІ
Ну, то добра. Дзякуй табе, кум-сонца. А дзе-ж гэта твая дачка, нешта ня чуваць? —
БРОНІК
Мусіць ля вады. Яна любіць часам і ў начы скупацца. У-гу /курыць/
ДАРНІЛОЎСКІ
А добра тут у цябе. Зноў кажу камарынае мяса, як добра. — Пайду прайдуся на рэчку. /зьнікае ў кусты/
БРОНІК
Павадзіўся журавель у зялены канапель)… /уходзіць у хату/
ЗЬЯВА VI.
/Стась выходзіць з нератам з за хаты і ідзе на рэчку. — Праз нейкі час чуваць з рэчкі “птушку” “віць-віць”.
ЗЬЯВА VII.
Выходзяць Галена і Дарнілоўскі.
ГАЛЕНА
Я ставіла жакі за Дубоўкай, рачушка тут ёсьць — Стась наш забыўся паставіць….
ДАРНІЛОЎСКІ
Мне мусіць здалося, камарынае мяса,