Гэта старонка не была вычытаная
РЖЭВУЦКІ.
І ты мая Польшча, не пабачу цябе пакуль ня зьменішся уся… уся.
БРЫЛЬ
Пакуль ня зьменішся наскрозь ад Варшавы да апошняга хутару. На мяжу таварышы, досыць слоў… Чуеце?..
ГАЛЕНА
Чуем… музыка далёкая…
БРЫЛЬ
Там, куды мы ідзем… сьвята…
РЖЭВУЦКІ І ГАЛЕНА.
/Разам у бок Саюзу/ Вітаем цябе, Усход, вітаем цябе, твае сьвяты і тваю музыку. /Раптам усе бягуць. Як зьнікаюць, чуваць ужа і музыка далёкага інтэрнацыоналу. Праз нейкі момант польскія жаўнеры… Музыка мацней. Яны спыняюцца як зачаравання…/
ЗАСЛОНА
КАНЕЦ