Гэта старонка не была вычытаная
ГАЛЕНА
Шчасьце там. /Паказвае у бок мяжы./ Там за мяжой.
БРЫЛЬ
Ціху… вы абодвы… захапіліся… вашае шчасьце пакуль яшчэ кантрабанда. Трэба перанесьці… тады…
РЖЭВУЦКІ
Брыль, даражэнькі, нікога няма навокал, я ужо глядзеў… Галена, таварышка, як нашыя… Андрэй наш… я-ж нічога ня ведаю.
ГАЛЕНА
Андрэй Баравы… Памёр ад раны, Ржэвуцкі…
РЖЭВУЦКІ
Андрэй… ад раны… памёр… /зьнімае картуз, Брыль таксама… усе некалькі момантаў у суме. Чуваць далекую жалейку./
БРЫЛЬ
Ну досыць суму, таварышы. Мяжа блізка, але яе трэба перайсьці. Уперад.
ГАЛЕНА
Бывай здароў мой Нёман. Татка — ты бывай здароў. Косьця, Кастусь усе, усе хто жыве і хто сьпіць… Андрэй, Стась, усе чакайце нас.