Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/331

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛЕНА

Чарнявы нейкі, з бародкай, з адным кіём… пачакайце… нешта нібы… /праходзіць Ржэвуцкі, аброс барадой, старая вопратка./

БРЫЛЬ

/3-пад куста./ Дык гэта-ж Ржэвуцкі. Пане паручнік. Стой. /Ржэвуцкі хапаецца за рэвальвэр./ Свае, свае. /Паказваецца./ Ледзь адначасна ня стрэльнулі…

РЖЭВУЦКІ

Брыль. Антоні. — /Кідаецца да яго. Цалуюцца/

БРЫЛЬ

Не адзін я… вылазьце, таварышка….

ГАЛЕНА

Ржэвуцкі.

РЖЭВУЦКІ

Галена, тут. Тут спаткаліся… на мяжы, божа. Я сьню. Галена…

ГАЛЕНА

Ржэвуцкі, — ня сон — праўда. Во мая рука. Ах, як сьмешна вы зарасьлі барадой. /Бярэ яго за рукі. Адварачваецца у хваляваньні і радасьці./

РЖЭВУЦКІ

Якое шчасьце… якое шчасьце… Антон даражэнькі.