Гэта старонка не была вычытаная
ГАЛЕНА
Жывёліна. Сьлімак…. Задушу. —
ШЭЦКІ
Душы. Ну, душы. /Падстаўляе шыю рве каўнер./
ГАЛЕНА
/Б’е яго па твары./ Атрымай, жывёліна.
ШЭЦКІ
/Сеў схапіўшы за шчаку, сеў. Стук у дзьверы./
ЗЬЯВА VI.
ДАРНІЛОЎСКІ
Мяне сюды ня пускалі… Казалі… камарынае мяса… арыштант. Але… што гэта? Няўжо я мылюся, камарынае мяса? Галена? Панна Галена, дачка Броніка?
ГАЛЕНА
Дзе тата? Вы бачылі тату?
ДАРНІЛОЎСКІ
Тата? Браніслаў? Ен… ён… камарынае мяса… ня ведаю.
ШЭЦКІ
Паслухайце вы, хадзячы біфштекс. Што вам тут трэба? Што вам тут трэба?