Гэта старонка не была вычытаная
а? проша ісьці у сваю камору…
ЛЭЯ
Мне тут трэба, у шуфляду…
ШЭЦКІ
Проша ісьці. Ну. /Лэя зірнула на яго, выходзячы/
ГАЛЕНА
Выхаваны чалавек.
ШЭЦКІ
Грубы? Так. Я магу быць больш, як ня выхаваны… я ня скончыў… вы сьмелая, не залежная… выслухайце мяне… справа ідзе аб вашай волі, а можа і…
ГАЛЕНА
Аб жыцьці з вамі… ха-ха.
ШЭЦКІ
Калі-б я уцёк з вамі… туды у лес… у ваш лес…
ГАЛЕНА
/Выпростваецца у гневе/ Маўчыце…
ШЭЦКІ
Думаеце у паўстанцы? — Ха-ха. — Не. Мне ня цікавы вашыя паўстанцы… мне можа ня цікава і барацьба з імі… што? вас задзівіла. Я хацеў-бы толькі аднаго вашага пацалунка… аднаго… за ваш пацалунак… вольны, поўны можна жыцьцё аддаць… вы… ты ведаеш? — /Падступае./