Гэта старонка не была вычытаная
грыбы пасьля дажджу і арганізуюцца у хвілю… Кожны пень на дарозе можа зрабіцца паўстанцам. Д’ябал.
ГАЛЕНА
/Да жаўнера/ Скора паедзем далей?
ЖАЎНЕР
Ня ведаю… як пан паручнік.
ШЭЦКІ
Цікаўнасьць. Вы самі сказалі, што лепш сьмерць, як такое жыцьцё. Ня ўсёроўна… Тут… там… ха-ха…
ГАЛЕНА
Турма… суд ваш, абы было ясна… і ня бачыць вас — гэта галоўнае.
ШЭЦКІ
Я быў больш гжэчным, панна лясьнічанка, калі дазволіў пахаваць вашага… вашага, як там яго у вас лічуць. І яго пахавалі, з увагі да вас, да маткі яго… ня так, як-бы належыла яго закапаць… проста як…
ГАЛЕНА
Маўчэце. — Вы хваляецеся гжэчнасьцю у пахаваньні… вы лепш дайце нам жыць.
ШЭЦКІ
О-о. — Зноў гнеў. /Нам сьпяшацца няма чаго, на ноч ня выедзем… проша, схадзі павартуй навокал…