Гэта старонка не была вычытаная
АНДРЭЙ
А што ж было рабіць? Жандарам здавацца? Ці каб граф Шэцкі скокам пачаў вучыць?… Не браточкі… Так і ведайце… што калі, што якое здарыцца туту ці надалей, там… кулю сюды… а вы гайда.
ГАЛЕНА
Кіньце, Андрэй. Ня хочу і чуць такога…. Мы усе тут загінем, я ня кінем вас.
КАСТУСЬ
Якая-ж можа быць гутарка, што ты.
АНДРЭЙ
Слухайце, я не жартую. Вы гэтые свае пачуцьці — кіньце. Аднаго пакінулі сёньня у маёнтку, — што ён горай за мяне быў? —
КАСТУСЬ
Што ты раўнаеш, Андрэй. — Што ты. —
ГАЛЕНА
Каб бінт быў, марля…
АНДРЭЙ
Можа палявы лазарэт, дактары а? ха-ха-ха.
ГАЛЕНА
Ня сьмейцеся, паляжыце лепш… во так… /кладзе яго галаву сабе на калені/