менешасьць Польшчы, хоць і маюць уладу — мы гэьа добра ведаем — ня верце ім, і самаму сабе… калі у вас яшчэ засталася хоць кропля таго…. іхняга. Вам дарога з тымі, хто хоча вольнай працы..
РЖЭВУЦКІ
Галена, Галена, трымайце штандар…. трымайце. /Плача. Галена паклала руку на яго плячо/
З’ява VI
/Тэкля выбягае на іх/
ТЭКЛЯ
Каханкі ха-ха-ха-. Здраднік …хлоп…. Не, Польска яшчэ на згіне праз такіх… такіх…. За вочы хлопскай дзяучыны…. бялорусінкі… ха-ха-ха-….. Зганбіць свой мундур……
РЖЭВУЦКІ
/Парываецца схапіць рэвальвер, Галена прытулілася да яго, стрымоувае/
ТЭКЛЯ
/Адскочнушы крыху у бок/ Не, не заб’еш, не… Шэцкі разумнейшы і хітрэйшы за цябе ха-ха-ха-.. Стшэляй. Ха-ха-ха-. Я кахала цябе…. як нікога і ніколі… О, божа.. Мой каханы здраднік нашай Польшчы..