і мы яго памятаем, — і дабро… дабро мы таксама памятаем… самае малое… вы яшчэ мусіць ня ведаеце…
РЖЭВУЦКІ
Я ведаю… я добра ведаю… мо я сам… я сам адчуваю тое самае… так, тое самае… панна… товажышка…
ГАЛЕНА
Галена мяне зваць…
РЖЭВУЦКІ
Таважышка Галена. Мне яшчэ трэба многа перажыць, перадумаць… пераламаць сябе… Памажэце, Галена. Патрымайце нада мной яшчэ свой штандар, чырвоны штандар… як тады… у мяне нікога няма… там на Млаве у Польшчы… успаміны дзіцячых гадоў. У мяне яшчэ барацьба, барацьба… з самім сабою… з імі, з тымі… Я-ж здраднік. А? — Галена? Яны-ж будуць лічыць мяне здраднікам сваей бацькаўшчыны.
ГАЛЕНА
Ня-праўда, няпраўда. — Вашая бацькаўшчына — Польшча вольнага працоўнага народу, — вы ёй ня здрадзілі. Яны ілгуць. Вы паспачувалі нашай барацьбе — то-ж зрабіў-бы кожны сялянін, кожны работнік у Польшчы. Во дзе вашая праўдзівая бацькаўшчына… ня верце ім, яны