Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быць камуністы, я не вем, перадаў мне, што заўтра — аблава — ён падслухаў… ён сам ня мог ісьці да вас, бо яго узялі у караул… я пабег… але мне цяжэй… я ня ведаю, як робіцца такая работа… і я… афіцэр да таго-ж…

КАСТУСЬ

/Пераглянуўшыся з Косьцяй/ Мы бачылі вас тады… гэтага досыць мы верым вам…

РЖЭВУЦКІ

Я павінен вараціцца, за мной мусіць, сачаць хоць я і пралез тайком… да мяне няма ўжо давер’я з боку…

КАСТУСЬ

Вашага начальства? Зразумела-.

РЖЭВУЦКІ

Мне рабілі раніцой допыт… з дэфэнзывы…

КАСТУСЬ

Так… так… Ну, Косьця, я бягу, трэба нешта рабіць…

КОСЬЦЯ

А я што, куды?

КАСТУСЬ

Прабачайце, пане паручнік, здаецца, але мы… ну…