Гэта старонка не была вычытаная
КОСЬЦЯ
Татка верыць у правасуд панскі — Ат…..
MAPЫHA
Каб пабачыла задушыла-б яе….. Бачыш. Не падабалася, што гаварыў хлапец праўду.
КОСЬЦЯ
Будзе яшчэ нашае права, цётачка, будзе. Усе нашыя хлопцы так кажуць……… і робяць…..
МАРЫНА
/цішэй/ Гэта-ж….. Андрэйка ўзяў сабе манюшку: Клін празываецца. — Каб-жа не даведаліся паліцыянты, што гэты Клін — ён, мой Андрэйка…. бяда будзе…
КОСЬЦЯ
Вы меней толькі, цётачка, гаварыце пра гэта — лепш будзе….
МАРЫНА
То праўда твая….. ведама баба дурная….. Пайду-ж дажынаць майму ….Наймітка, нічога ня зробіш…. Ды Андрэйка і ня ведая, у каго я палетнічаю…. раззлаваў бы……
КОСЬЦЯ
І то праўда, — кінеце цётка дапамагаць ім.