Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ШЭЦКІ

Чаму панна здэтанавалася…. Ясна за Ржэвуцкім, які перашкодзіў вам выканаць….

АФІЦЭР

І за іншымі, сьпіс якіх вам будзе дадзены…. Згодны?

ТЭКЛЯ

Я рабіла і раблю справу Жэчы Пасполітай і без даручаньня….

АФІЦЭР

Панна Лісоўска — вольна. Да пабачэньня. /Тэкля выходзіць/

АФІЦЭР

Пане грабе, вам прыдзецца ўзяць на сябе маленькую рэч….

ШЭЦКІ

У чым справа, пане капітан?

АФІЦЭР

Зрабіць патроны паручніка Ржэвуцкага халастымі.

ШЭЦКІ

3 парабэлюма Ржэвуцкага?