Гэта старонка не была вычытаная
АФІЦЭР
Вы вольны ісьці……
ДАРНІЛОЎСКІ
Перапрашаю… Я знайду злачынца… я /выходзіць/
ТЭКЛЯ
Я пад арэштам, ці не? 3 мяне ўзялі падпіску…
АФІЦЭР
Аб нявыедзьдзе. Вашая справа пойдзе ў законным парадку да сьледчага і пракурура. — Ня можна-ж, па праўдзе, у арганізаванай, культурнай дзяржаве, дазваляць кожнаму, хаця-б патрыоту, рабіць самачыннасьці і браць на сябе ролю правадзейных устаноў… Вы, панна Тэкля Лісоўская….. Стралялі….
ТЭКЛЯ
Страляла ў бальшавіцкага агітатара і не трапіла, на жаль, бо мне перашкодзілі…..
АФІЦЭР
Так. Мы пакінем зараз разважаць. Я охарактэрызаваў ваш учынак, — то афіцыйна, — зараз мы будзем гаварыць не офіцыйна. Для нас вы — патрыотка….
ШЭЦКІ
Здаецца, можна-б было сказаць мацней — коллега.