Гэта старонка не была вычытаная
АФІЦЭР
Аб якіх забыліся цяпер і самі ангельцы…. Так. Другое. Пан паручнік выказаў вайсковую пашану большэвіцкай маніфэстацыі?
ШЭЦКІ
Чырвонаму сьцягу, які нёс, пэўне, які-небудзь местачковы Іосель…
БЖЭЗІЦКІ
Ты выказаў вайсковы гонар…..
РЖЭВУЦКІ
Я выказаў вайсковы гонар людзям, якія ест прадстаўнікі тутэйшага народу, — большасьць хлебаробаў, працай якіх корміцца тут польская армія…. Я ваказаў гонар простым, але вытрыманым людзям… Яны ішлі ціха, бязбройна, з нейкай сваёй песьняй… пасьля таго, як мітынг на які сабраліся, права вольнага слова разагнала нагла поліцыя. —
АФІЦЭР
Вы чулі прамову некага Андрэя Баравога, партыйная мяюшка Клін….. Як яна падабалася польскаму афіцэру?
РЖЭВУЦКІ
Я не ўслухоўваўся у зьмест.