Гэта старонка не была вычытаная
ЛЭЯ
Ай, ай, што там у хаце…… Адзін Саламон застаўся…… Тодарка. Дык слухай, зойдзем тады да Еселя, забярэм тавар…..
ТОДАР
Добра, добра…. Пасьпеем, не клапаціся Лэя. — /Сходзіцца на од. Ставяць стол для прамоўцаў. Сярод натоўпу амаль усе дзейныя асобы/
ЧУВАЦЬ ГАЛАСЫ
Мітынг.
Зьбірайся.
Во сюды, во стаў.
Тут лепей. — Сюды.
Ат, ды не. Глупства нейкае, чаго там слухаць. Сядайце.
У касцеле лепей.
Ну, ну, ты, бальшавік.
А ты яшчэ болей за мяне.
Ня болей, ды даўжэй.
Ха-ха-ха.
Ну, годзі, цыц.
/Ставяць шыльд: “Мітынг” П.П.С. Запрашаюцца прадстаўнікі іншых партый“ Звоняць/
ЗЬЯВА X.