Гэта старонка не была вычытаная
ня ступалі, ручачкі не працавалі….
ПАНІ
/злым шэптам/ Я яшчэ жыць хачу, які дурны, — на. /дае грош/
ЖАБРАК
Дзенькуе. Каб-жа сьвяты Вінцэнты прыбраў вас у сваё улоньне з дзетачкамі з кветачкамі…..
ЗЬЯВА V.
ШЭЦКІ І ТЭКЛЯ.
/выходзяць з іншымі з касьцёлу/
ШЭЦКІ
Прымусілі мяне сядзець да канца ў атмосфэры стрыманага смарканьня і шэптаў, — не эстэтычна панна Тэкля.
ТЭКЛЯ
Патрэбна, пан Шэцкі, калі мы хочам быць хоць трошку популярнымі у крэсовых каталікоў…..
ШЭЦКІ
Хаця-б адзін прыгожы твар у маліцьвенным захапленьні….
ТЭКЛЯ
Тут не Варшава, пане Шэцкі.
ШЭЦКІ
Панна Тэкля абяцала пазнаёміць з пекнай лясьнічанкай…… так? І ніц. —