Гэта старонка не была вычытаная
МАЦЕЙ
/зьнімае шапку падыходзіць да прыступак/
ЗЬЯВА III.
/3 касьцёлу выходзіць Марына/
МАРЫНА
/да Мацея/ Спазьніўся, кум… зараз кочыцца.
МАЦЕЙ
Ты-ж руская, Марына, чаго ў касьцёл?
MAPЫHA
А ты — паляк Мацей?
МАЦЕЙ
Вядома. /моладзь сьмяецца/
МАРЫНА
Дык я хіба вашых сьвятых збаламучу?
МАЦЕЙ
Глупства кажаш. Я да таго, што маліцца па нашаму ня ўмееш.
МАРЫНА
Мой сынок кажа: вы кажа матку боскую не падзялілі, хоць, здаецца, адна была яна ў вас.
КАСТУСЬ
Якой яна была веры — праваслаўнай ці каталіцкай? /сьмех/
МАРЫНА
О тож і мой сынок Андрэйка кажа.