Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛЕНА

Я пасьля, татачка, ведаеце што не з набожных….. Трэба што якое тут перадаць нашым…..

МАЦЕЙ

Вось тое-ж і ня добра, што “не з набожных”. Усе зараз маладыя гэткія, Бронік, — і мая Косьця тое самае вярзе…..

КОСЬЦЯ

Ці-ж нам ужо так замаліваць свае грахі, татка. Яшчэ не набраліся вялікіх……

КАСТУСЬ

Ото-ж добра сказана, як зрэзана. Ну адкуль яны ў нас грахі, ну, дзе яны ў нас, дзядзька, хоць кішэні вывярні. /сьмех/..

МАЦЕЙ

Хавай, сынок, язык у раток, ды глыбей.

КАСТУСЬ

Дзядзька Мацей. Няўжо так-ткі пад глотку пасадзіць ды яшчэ сьпераду зубамі загарадзіць. /сьмех/ Калі ані вольнага слова, дык бэндзь Косьця здрова, вучуся на ксяндза. /сьмех/

МАЦЕЙ

Ціху. Набажэнства ідзе. Бачыў ты іх? — Ці мы гэткія былі з табой Бронік. —