Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЮРАГО

Ну, тым болей нам трэба абгаварыць плян работы…

ТЭКЛЯ

Добра. Заўтра прыду да вас, толькі не адна… 3 графам Шэцкім — добра?

ЮРАГО

До відзеньня, панна Тэкля. /выходзіць/….

ЗЬЯВА VIII.

/У гэты момант праз пакой праходзяць Брыль і Андрэй Баравы. На момант спыняюцца, аглядаюць прысутных афіцэраў, балярын, дам… і праходзяць у залю/

ШЭЦКІ

/Да аднаго з афіцэраў/. Я забараніў-бы жаўнерам праходзіць тут… без дазволу… аглядаць нас…. парушэньне дысцыпліны.

ЗЬЯВА IX.

/Уваходзіць Дарнілоўскі, прыметна выпіўшы/

ДАРНІЛОЎСКІ

Панове афіцэры, жаўнеры і…. камарынае мяса…. дамы…. ннда. Прывабныя дамы… нда. Вы прыехалі з Брэсту, ці нават з Варшавы…. Оо. Я быў у Варшаве… камарынае мяса… О,горад…. Вясёласьць,