Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А Левін думае:

„Каб гэта стукнуць лапатай па ненавіснай галаве Піліпенкі?“ Ад адной думкі прыемная слодыч разліваецца па ўсіх яго жылах, прыемны халадок песціць яго лоб.

„Стукнуць лапатай, стукнуць…“

Пэўна, арыштавалі-б за гэта, збілі-б да страты прытомнасці, кінулі-б у турму…“

— Не думай! Не думай!

„А каб так працаваць месяц, год, дзесяць год. Многія-ж усё жыццё так цяжка працуюць, ды яшчэ пад крыкамі такога прыганятага, ці яшчэ горшага — голада: у шахтах, на заводах, парабкамі ў маёнтках… Як гэта яны прывыкаюць?“

— Працаваць, а не думаць!

„Як гэта тады назіраць за жыццём? — іранізуе Левін і адчувае сімпатыю і блізкасць да гэтых людзей… — А гэта-ж было ў мяне такой асалодай: стаяць збоку і наглядаць, як на жыццёвым шляху сустракаюцца лоб у лоб супярэчлівыя між сабой людскія праўды. Нанізваць гэтыя праўды, як шашлык, на свой філасофскі дроцік і лічыць сябе вышэйшым за ўсё гэта…“

— Не думаць!

Гэтае слова ў Піліпенкі толькі прыпеўка да розных брыдкіх лаянак, што сыплюцца градам на галовы людзей. Ён не змаўкае ні на хвіліну. Некаторых ён ужо агрэў нагайкай.

— Ты надта нагайкай не арудуй! — пагрозліва бурчаць хлопцы, а то…