Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII

На гэты раз начальнікам над каганецкімі не Хведасенка, а Піліпенка — вусаты салдат з нізкім ілбом, з раскосымі чорнымі вачыма, з шырокімі сківіцамі. Спачатку каганецкіх пацяшае канчатак прозвішча „енка“, што збліжае сягонешняга начальніка з учарашнім слаўным Хведасенка. Але з першых-жа хвілін яны выяўляюць сваю горкую памылку. Піліпенка бесперапынку на іх пакрыквае, успамінае матак, бабак і прабабак, а пры гэтым яшчэ нагайкай пагражае. Пад яго пагрозлівыя крыкі і лаянкі ўсе працуюць маўкліва, да поту, не гледзячы на тое, што яшчэ добра адчуваецца ранічны халадок, і сонца яшчэ не злізала росных ценяў з абшару.

Левін адразу пазнае свайго цяперашняга „начальніка“. Той самы „ранены“, які ў вагоне, па дарозе з Вільны дамоў хацеў яго, Левіна, выкінуць пад адкос як „нямецкага шпіёна“, як „жыда“… Левіна прабірае холад: спазнае — і зноў пачне здзеквацца… А мо‘ не пазнае?