— Хто ты?
— Прыгналі акопы капаць. Парабак я.
— Парабак? Гаспадар за сябе паслаў?
— За сына.
— Так. Будзь сабе каля нас. Мы ўсе парабкі. І нас паслалі. Самі ісці не хацелі.
— Вось і пацягнула мяне да вас.
— З торбачкай прышоў. Пачаставаць хочаш?
— Сыр у мяне, хлеб. Калі ласка!
— Не жартуеш?
— Не жартую.
Парабчук развязвае торбачку, дастае адтуль нешта белае.
Левін пачуў шорхат паперы.
Голас парабчука знізіўся.
Левін любіць шэпты:
— „Лісткі“, „пракламацыі“, „чытайце“, „раздавайце сваім“.
— Гыш ты які! Частуеш!
Левін пазнае голас лодзінскага рабочага.
— Добра. Паўзі адгэтуль назад. Мы цябе не знаем. Ты нас не знаеш…
Далей Левін ніводнага слова не чуе. Шэпты даходзяць да яго, нібы шорахі лісцяў.
У яго моцна стукае сэрца. Левін зноў зайздросціць Шагалу. Гэта яго пракламацыі. Ён быў нядаўна ў Менску — прывёз адтуль.
Левін прырастае да зямлі. Парабчук паўзе назад да свайго ранейшага месца.
Урывісты шэпт двух незнаёмых ледзь даплывае